Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем Конституции Республики Беларусь

Паважаныя землякі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі  Рэспублікі Беларусь!

Вялікая і значная роля Асноўнага Закона краіны ў нашым жыцці. Ён з’яўляецца найважнейшым фактарам далейшай кансалідацыі грамадства, захавання ў ім міру і стабільнасці.

Жыхары Карэліччыны з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі працэсаў, якія адбываюцца ў краіне. У нашым раёне створаны аптымальныя ўмовы для дзейнасці грамадскіх арганізацый, захоўваецца атмасфера міжнацыянальнай і міжрэлігійнай згоды, умацоўваюцца гістарычныя традыцыі і духоўныя каштоўнасці народа.

Гаворачы пра Канстытуцыю, мы не павінны забываць пра тое, што ў Асноўным Законе краіны дакладна прапісаны і абавязкі грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Галоўны з іх – захоўваць вернасць Радзіме. У гэтым заклад усіх нашых будучых дасягненняў.

Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў