В Кореличах обсудили предстоящее летнее оздоровление и досуговую занятость детей
Аздараўленне і арганізацыя дасугавай занятасці непаўналетніх падчас летніх канікул – пытанні, якія былі вынесены на парадак дня міжведамаснай нарады, якая прайшла 24 мая ў сярэдняй школе № 1 г.п. Карэлічы.
Мерапрыемства прайшло з удзелам намесніка старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўгена Чычкана, начальніка аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірыны Асташэвіч і прадстаўнікоў усіх зацікаўленых служб раёна.
Аб ходзе падрыхтоўкі да правядзення летняй аздараўленчай кампаніі бягучага года ў Карэліцкім раёне расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі раённага выканаўчага камітэта Марына Станкевіч.
— У раёне ў летні перыяд запланавана аздаравіць з выкарыстаннем дзяржаўнай датацыі 620 дзяцей, у тым ліку: у лагерах з дзённым знаходжаннем — 255 (пры гэтым у лагерах працы і адпачынку — 31); у лагерах з кругласутачным знаходжаннем – 365 (пры гэтым у ДУ “Дзіцячы аздараўленчы лагер “Вясёлка” Карэліцкага раёна” — 200 (з іх — 50 выхаванцаў ДЮСШ), а таксама ў неперасоўных палатачных лагерах на базе ДАЛ “Вясёлка” — 165 вучняў (з іх — 60 выхаванцаў ДЮСШ).
Будзе арганізавана работа 12 лагераў з дзённым знаходжаннем на базе ўстаноў адукацыі, 3 лагера працы і адпачынку, 9 неперасоўных палатачных лагераў, 4 лагера працы и адпачынку, а таксама трохзменны рэжым работы ДАЛ “Вясёлка”.
Папярэдне плануецца аздаравіць 35 дзяцей-сірот і дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, 8 дзяцей-інвалідаў.
Для выхаванцаў ДЮСШ будзе функцыянаваць спартыўна-аздараўленчая першая змена ў ДАЛ “Вясёлка” з арганізацыяй вучэбна-трэніровачнага працэсу і ўзмоцненымі нормамі харчавання.
Прадоўжана практыка арганізацыі лагера з дзённым знаходжаннем для дзяцей-інвалідаў на базе ДУА “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця Карэліцкага раёна” (запланавана аздараўленне 7 дзяцей).
На падрыхтоўку да аздараўленчага сезона з раённага бюджэту выдзелена 20 тыс. руб., са сродкаў прадстаўніцтва Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва (рэспубліканскі бюджэт) – 2,314 тыс. руб.
Арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна праведзены бягучы рамонт будынкаў, памяшканняў, добраўпарадкаванне тэрыторыі ДАЛ “Вясёлка”. Закончаны рамонтныя работы падвальнага памяшкання аб’екта харчавання, устаноўлена абсталяванне сістэмы ахалоджвання. Таксама адрамантавана падлога ў будынку клуба. Зроблены і ўстаноўлены вароты і сеткаватая агароджа на тэрыторыі двух санітарных блокаў, часткова заменена сантэхнічнае абсталяванне. Адрамантаваны ўсе спальныя домікі, альтанкі, будынкі і памяшканні медыцынскага блока, пляцоўкі каля аб’екта харчавання. Праведзена абследаванне і ачыстка дна возера Свіцязь у месцах купання выхаванцаў лагера.
На пасяджэнні выступілі прадстаўнікі зацікаўленых служб, якія агучылі прыярытэтныя і асноўныя напрамкі ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў аздараўленчых лагерах і ўстановах дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў ходзе летняй аздараўленчай кампаніі 2023 года. Асветлены аспекты медыцынскага абслугоўвання, гігіенічныя патрабаванні да арганізацыі работы, забеспячэнне пажарнай бяспекі, ахова грамадскага парадку, занятасць непаўналетніх, фінансаванне аздараўленчых лагераў, арганізацыя харчавання, кадравае забеспячэнне. На ўсе пытанні, якія цікавілі ўдзельнікаў нарады, былі дадзеныя слушныя адказы.
Напрыканцы сустрэчы начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ірына Асташэвіч адзначыла:
— Калі ўсе, аб’яднаўшыся, якасна арганізуем адпачынак непаўналетніх, то лета 2023 года будзе бяспечным.
Такую ж думку падзяляе і намеснік старшыні райвыканкама Яўген Чычкан.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара і з адкрытых інтэрнэт-крыніц