Кореличский районный исполнительный комитет и районный Совет депутатов поздравляют с Днем экономиста
Паважаныя эканамісты,
ветэраны эканамічных службаў усіх галін эканомікі раёна, прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём эканаміста.
У сучасным свеце няма ні адной сферы, у якой не працавалі б эканамісты. Ад эфектыўнасці вашай работы шмат у чым залежыць павышэнне ўзроўню і якасці жыцця насельніцтва. Праца эканаміста важная і адказная. Эканаміст сёння — не толькі прафесія, але і лад мыслення. Яна патрабуе не толькі высокай кваліфікацыі, але і асаблівых чалавечых якасцяў: цярпення, дакладнасці і скрупулёзнасці дзеянняў, умення прымаць граматныя і ўзважаныя рашэнні.
Мы шчыра віншуем вас з прафесійным святам! Няхай вопыт працы, веды і навыкі дапамагаюць у паспяховым вырашэнні пастаўленых перад вамі задач. Паспяховай рэалізацыі ўсіх ідэй і праектаў, здароўя і шчасця, сямейнага дабрабыту і любові, бліскучай будучыні, падтрымкі і разумення з боку родных і блізкіх людзей.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў