С 19 по 21 июня пройдут приемы граждан и «прямые линии»
прыём грамадзян
19 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 13.00 у Карэліцкім раённым выканаўчым камітэце (каб. 58, 3 паверх) дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Замкавай выбарчай акрузе № 57 Аляксандр Генрыхавіч СОНГІН правядзе асабісты прыём грамадзян і юрыдычных асоб і «прамую лінію» па тэлефоне 3-04-14.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 8(029)8024913.
20 чэрвеня 2023 года з 10.00 да 12.00 выязны прыём грамадзян у Цырынскім сельскім выканаўчым камітэце (аграгарадок Цырын) правядзе начальнік Карэліцкага раённага аддзела Следчага камітэта Валерый Мікалаевіч ГУРЫН.
20 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 12.00 намеснікам старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Ігарам Раманавічам ЛАЗАРЭВІЧАМ будзе праведзены выязны прыём грамадзян у аграгарадку Цырын у памяшканні Цырынскага сельскага выканаўчага камітэта.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55.
21 чэрвеня 2023 года з 11.00 да 12.00 намеснікам старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Аляксандрам Анатольевічам БЫЛІЧАМ будзе праведзены выязны прыём грамадзян у аграгарадку Райца ў памяшканні Райцаўскага сельскага выканаўчага камітэта.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55.
21 чэрвеня 2023 года з 9.00 да 10.00 кіраўніком справамі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Сяргеем Яўгеньевічам ТРЫБУЦЕМ будзе праведзены выязны прыём грамадзян у аграгарадку Малюшычы ў памяшканні Малюшыцкага сельскага выканаўчага камітэта.
Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца па тэлефоне 2-12-55.
НА «ПРАМОЙ ЛІНІІ»
19 чэрвеня 2023 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела сацыяльнага страхавання Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Святлана Васільеўна КАЛАДЗІНСКАЯ па тэме: «Змены ў парадку назначэння дапамог па часовай непрацаздольнасці з 01.01.2024 г. Аб Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 367 ад 27.09.2021 г. «Аб добраахвотным страхаванні дадатковай накапляльнай пенсіі».
Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)68-33-79.
20 чэрвеня 2023 года з 14.00 да 15.00 «прамую лінію» праводзіць начальнік аддзела персаніфікаванага ўліку Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Таццяна Паўлаўна БЕРТЭЛЬ па тэме «Тэрміны прадастаўлення формы ПУ-3 «Індывідуальныя звесткі».
Вашых пытанняў чакаюць па тэлефоне 8(0152)55-97-66.
У рабочыя дні з 14.00 да 15.00 у абласным упраўленні Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «гарачай лініі» 68-33-84.