Кореличский район по темпам жатвы занимает второе место в области, по урожайности — третье (+инфографика: ход жатвы по хозяйствам)
На Карэліччыне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 26% плошчаў, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.
Па дадзеных на 25 ліпеня, зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 4516 га. Намалочана 26063 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 57,7 ц/га.
Па тэмпах уборкі зерневых і зернебабовых культур Карэліцкі раён займае другое месца ў вобласці. Па ўраджайнасці Карэліччына займае трэцяе месца. У лідарах Гродзенскі і Шчучынскі раёны, ураджайнасць у якіх складае 78 і 59,6 ц/га адпаведна.
Яравы ячмень убраны на 898 га (35% ад плана), намалочана 5569 т пры сярэдняй ураджайнасці 62 ц/га.
На адну ўмоўную галаву жывелы ў гаспадарках раёна назапашана 11,8 ц кармавых адзінак.
Нарыхтавана 3915 т сена — 42% да плана, 112504 т сенажу — 69% (у тым ліку ў палімерную плёнку 106748 т) і 2614 т сіласу — 2%.
Лён выцераблены на 1293 га, што складае 60% уборачнай плошчы.