Кореличский район занимает третье место по урожайности в Гродненской области (+инфографика по сельхозпредприятиям)

На Карэліччыне зерневыя і зернебабовыя культуры ўбраны на 78% плошчаў, паведамілі ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Карэліцкага райвыканкама.

Па дадзеных на 15 жніўня, зерневых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі, проса) убрана 13 525 га. Намалочана 82 453 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 61 ц/га.

Па тэмпах уборкі зерневых і зернебабовых культур Карэліцкі раён займае чацвёртае месца ў вобласці, па ўраджайнасці — трэцяе.

Яравы ячмень убраны на 2 328 га (92% ад плана), намалочана 14 746 т пры сярэдняй ураджайнасці 63,3 ц/га. У раёне цалкам убраны азімы рапс на зерне, намалочана 16 745 т пры сярэдняй ураджайнасці 42,5 ц/га.

На адну ўмоўную галаву жывёлы ў гаспадарках раёна назапашана 12,29 ц кармавых адзінак.

Нарыхтавана 4 310 т сена — 47% да плана, 117 235 т сенажу — 72% (у тым ліку з кансервантамі 110 671 т) і 2 614 т сіласу — 2%.

Аграрыямі раёна завершана церабленне лёну. Сабрана 228 тон ільнонасення пры ўраджайнасці 3,4 ц/га. Паднята льнотрасты на 515 га (24% да ўборачнай плошчы).

Ідзе сяўба азімага рапсу, насенне пакладзена ў глебу на 36% плошчаў. У гэтым годзе культура будзе пасеяна на 3 920 га.

Заарана 1049 га глебы пад сяўбу азімых зерневых, падрыхтавана — 495 га.