Навінкі дзіцячай літаратуры Карэліцкай раённай бібліятэкі

Сяргей Давідовіч 

«Суп з чарапахі»

Казкі лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Сяргея Давідовіча вучаць спагадлівасці і шчырасці, заклікаюць ставіцца да ўсяго жывога на Зямлі беражліва і адказна.

Мікола Чарняўскі 

«Дзе ўзяць красоўкі для слана?»

Творы, змешчаныя ў новай кнізе вядомага паэта Міколы Чарняўскага, вызначаюцца не толькі разнастайнай вынаходлівасцю сюжэтаў, але і трапнасцю жыццёвых назіранняў, уключэннем у казачную прастору сучасных рэалій. Яны запрашаюць юных чытачоў у дзівосны і таямнічы свет дзіцячай душы, прыроды, жывога роднага слова. Як і раней, паэт застаецца верны свайму творчаму прынцыпу: кніга – гэта свята для дзяцей.

 

Ягор Конеў

«Прыгоды дамавічкоў»

Здавён так павялося, што на вёсцы ў кожнай хаце ёсць дамавік. А ў сяле Зарэчча ў дамку на ўскраіне іх аж двое — дамавічок Шушык і дамавушка Жуля. Руплівы Шушык любіць ва ўсім парадак, а гарэза Жуля любіць, каб заўсёды было весела. Але паміж сабой жывуць у згодзе і разам сочаць за тым, каб людзі ў доме не хварэлі, а свойская жывёла не зазнала гора. Дамавічкі сумесна адважваюць ад дома і яго жыхароў усялякае ліха і злыбяду. Кожная перажытая імі прыгода знаёміць з багатым светам беларускага фальклору і з правіламі разумнага жыцця.

 

Станіслаў Валодзька

«Чароўныя чаравічкі»

 

Вас чакаюць захапляльныя прыгоды, знаёмства з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, якія, як і вы, гуляюць, вучацца, займаюцца творчасцю і спортам. А яшчэ яны любяць родную мову, шануюць старэйшых, стараюцца быць смелымі і дружнымі.

 

Міхась Зарэмба

«Арэхавы Спас. Паддаўкі»

У зборнік увайшлі творы Міхася Зарэмбы, якія апавядаюць пра жыццё вясковых хлапчукоў і іх недзіцячыя гульні з «цацкамі», што пакінула вайна, узнімаюць праблемы ўзаемаадносін з равеснікамі, сапраўднага і фальшывага сяброўства дзяцей пасляваеннага пакалення. Апавяданне «Арэхавы Спас» уключана ў спіс твораў для дадатковага чытання вучэбнай праграмы па прадмеце «Беларуская літаратура» для V класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.

 

«Чарадзейнае слова»: хрэстаматыя для пазакласнага чытання ў 3-м класе

У кнігу ўвайшлі народныя творы, а таксама вершы і апавяданні беларускіх пісьменнікаў.

Рэкамендуецца вучням пачатковых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання для пазакласнагачытання.