В Кореличском узле почтовой связи прошел День подписчика на районную газету «Полымя»
1 снежня ў раённым вузле паштовай сувязі прайшоў Дзень падпісчыка. Уладальнікамі прызоў ад раённай газеты “Полымя” сталі сем жыхароў Карэліччыны.
Сужэнцы Міхаіл і Марыя Нячай, ветэраны працы, жыхары г.п. Карэлічы:
– Мы з’яўляемся пастаяннымі падпісчыкамі раённай газеты “Полымя”. Выпісалі выданне адразу на тры месяцы. Лічым, што раённая газета павінна быць у кожным доме, таму што гэта крыніца свежых навін і інфармацыі пра жыццё раёна. У газеце падабаецца ўсё: артыкулы пра людзей, сельгаснавіны, віншавальная паштоўка.
Хочацца, каб газета і далей развівалася, радавала чытачоў цікавымі матэрыяламі. Жадаем калектыву рэдакцыі творчых поспехаў і натхнення!
Вольга Аляшкевіч, спецыяліст Карэліцкага РАНС, жыхарка г.п. Карэлічы:
– Заўсёды выпісваю і чытаю раённую газету. З вялікай колькасці перыёдыкі толькі ў “Полымі” публікуюцца матэрыялы, прысвечаныя падзеям, якія адбываюцца ў раёне, надзённым праблемам яго жыхароў. Падабаецца чытаць пра землякоў. Сярод іх многа цікавых людзей, неабходна толькі ўмець іх разгаварыць. З задавальненнем чытаю крытычныя артыкулы, адказы на пытанні жыхароў Карэліччыны, бо большасць праблем, якія хвалююць людзей, тычыцца ўсіх нас. “Полымя” чытаецца лёгка, газета добрая і патрэбная, у нашай сям’і яе заўсёды чакаюць з вялікім задавальненнем.
Калектыву рэдакцыі зычу ўсяго самага найлепшага ў жыцці і працы!