Эльвира Сороко: «Саммит лидеров стран СНГ показал, что государства стали еще сплочённее»
У апошні тыдзень снежня 2023 года ў Санкт-Пецярбургу адбыўся саміт лідараў краін СНД — важная палітычная падзея, у рамках якой прайшло пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета і разгледжаны актуальныя пытанні міжнароднага супрацоўніцтва. Вынікі гэтай сустрэчы пераканаўча паказалі, што ў СНД ёсць вялікі патэнцыял і ён далёка не вычарпаны, — адзначае член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Эльвіра Сарока.
Краіны Садружнасці зацікаўлены ва ўзаемадзеянні, яны сталі яшчэ больш згуртаванымі і ўзмацнілі свае пазіцыі па ўсіх напрамках супрацоўніцтва, што асабліва важна ва ўмовах сённяшняй эканамічнай і палітычнай сітуацыі. Тавараабарот паміж краінамі СНД прыкметна вырас. Насуперак санкцыям і абмежаванням з боку Захаду працягвае паспяхова развівацца і беларуская эканоміка.
На саміце не толькі падвялі вынікі адыходзячага года і абмеркавалі назапашаныя праблемы, але і вызначылі задачы і мэты на бліжэйшае дзесяцігоддзе і больш працяглую перспектыву. Гэта, як адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, – захаванне адзінства і далейшае будаўніцтва агульнага еўразійскага рынку, сумеснае вырашэнне пытанняў бяспекі і нацыянальнага суверэнітэту.
На саміце наш Прэзідэнт, як зрэшты і заўсёды, быў шчырым і адкрыта заявіў пра гатоўнасць да раўнапраўнага і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з усімі, хто гатовы да такога ж адкрытага і сумленнага партнёрства. Беларусы імкнуцца жыць у міры і згодзе з іншымі народамі, але на ўмовах роўнасці і павагі інтарэсаў адзін аднаго.