Первый заместитель председателя Кореличского райисполкома — начальник управления сельского хозяйства и продовольствия Евгений Бусько: «Не нужно ждать указаний сверху, нужно выполнять свою работу качественно каждый день»

2024 год у Беларусі аб’яўлены Годам якасці. Наша краіна па праве можа ганарыцца сваімі якаснымі таварамі. Аднак, як не раз падкрэсліваў наш Прэзідэнт, каб канкурыраваць на міжнародным рынку, трэба пастаянна прыбаўляць. Пры гэтым не трэба чакаць указанняў зверху, трэба пачынаць з сябе і выконваць сваю працу якасна, — адзначае першы намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Яўгеній Бусько.

Гэтага правіла прытрымліваюцца на многіх прадпрыемствах Карэліцкага раёна. Напрыклад, у СВК «Свіцязянка-2003» у 2023 годзе атрымалі 11689 кг малака ад адной каровы, што на 421 кг больш, чым у 2022 годзе. Прычым 99% сыравіны ідзе гатункам «экстра». А гэта значыць, што якасць вырабленай прадукцыі тут ставяць на першае месца. Сярэднясутачныя прывагі на вырошчванні буйной рагатай жывёлы склалі 841 г (+11 г). Зерневыя ў гаспадарцы таксама парадавалі: 15128 тон. Рапс, які ў Беларусі называюць чорным золатам, таксама не падкачаў: 3178 т пры 53 цэнтнерах на круг. У сельскай гаспадарцы няма межаў дасканаласці, тут кожны год прымушае выкласціся па максімуме. Неабходна вырабляць вышэйшага класа сыравіну: збожжа, кармы і іншае, а малако і мяса пускаць на перапрацоўку такой жа якасцю. І нашы людзі на кожным працоўным месцы атрымліваюць належную матывацыю ў выглядзе даплат за якасць.

Прадукцыя Карэліцкага сырцэха даўно зарэкамендавала сябе сярод спажыўцоў. Штогод мясцовыя сыры становяцца пераможцамі рэспубліканскіх конкурсаў па меркаванні народнага журы, якое аддае голас за тое, што смачна і натуральна. І справа тут не толькі ў якаснай сыравіне — мясцовым малацэ — але і ў адказных адносінах да сваёй справы карэліцкіх сыраробаў. Яны шмат гадоў трымаюць марку, кожны год дабаўляючы ў канкурэнтаздольнасці. Штогод бачаць, што становіцца складаней быць у ліку лепшых, але ўздымаюцца па адной прыступцы.

Карэліцкі льнозавод забяспечвае сваёй прадукцыяй не толькі ўнутраны рынак, але і знешні. Наша кароткае льновалакно запатрабавана ў Кітаі, а кітайцы, як вядома, – народ ашчадны, не будуць купляць нікуды не варты тавар. А значыць смела можна ставіць на нашым паўночным шоўку знак якасці.

І ўсё гэта магчыма дзякуючы нашым людзям, іх усведамленню, што якасць — гэта справа іх рук. Ад гэтага залежыць дабрабыт іх сем’яў, а значыць і ўсёй краіны ў цэлым.

Іна ЛЕЙКА