Геннадий Шатуев: «Обеспечение безопасности граждан — наиважнейшая задача исполнительной власти»

За 9 дзён 2024 года ў Беларусі на пажарах загінулі 34 чалавекі. Па папярэдніх дадзеных, у большасці выпадкаў прычынай пажараў з гібеллю людзей сталі неасцярожнасць пры курэнні ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад. Пра гэта паведаміў на аператыўнай штотыднёвай нарадзе старшыня Карэліцкага райвыканкама Генадзій Шатуеў.

 

На жаль, не абмінула бяда ў новым годзе і Карэліцкі раён. У вёсцы Забердава Райцаўскага сельсавета раніцай 9 студзеня адбыўся пажар жылога дома, у якім загінулі два пажылыя чалавекі. Меркаваная прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў.

Забеспячэнне бяспекі і здароўя грамадзян у побыце і на вытворчасці — найважнейшая задача выканаўчай улады. Яна знаходзіцца на пастаянным кантролі. Створаны шматлікія службы, задзейнічаны значны чалавечы рэсурс, прыцягваецца нямала бюджэтных сродкаў, аднак трагедыі працягваюцца.

— Прафілактычную работу па недапушчэнні пажараў трэба ўзмацніць, — падкрэсліў кіраўнік раёна. — Асаблівую ўвагу неабходна надаць пажылым грамадзянам і людзям з інваліднасцю. Менавіта яны асабліва востра маюць патрэбу ў дапамозе дзяржавы, і гэтая дапамога ім пастаянна аказваецца.

Заслухаў Генадзій Шатуеў даклад праваахоўнага ведамства. Паводле інфармацыі РАУС, у перыяд навагодніх і калядных святаў асаблівая ўвага надавалася грамадзянам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, сацыяльна небяспечным сем’ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей. Надзвычайных здарэнняў не адбылося, абстаноўка заставалася спакойнай і кантраляванай.

Санітарная служба раёна нагадала пра важнасць вакцынацыі ад грыпу. На сёння прышчэпку ад небяспечнага віруса атрымала 35% жыхароў раёна. Жадаючыя могуць прышчапіцца ў сваёй установе аховы здароўя як ад грыпу, так і ад каронавіруса.

Іна ЛЕЙКА