В Кореличах на семинаре-совещании идеологического актива района рассмотрен ряд актуальных вопросов
Па асноўнай тэме адзінага дня інфамавання «Год якасці — залог поспеху сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны» слова трымаў намеснік старшыні Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Яўген Чычкан.
На нарадзе было разгледжана і прадстаўленне пракуратуры Карэліцкага раёна ад 29.12. 2023 г. «Аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства, накіраванага на прафілактыку правапарушэнняў экстрэмісцкага характару, прычын і ўмоў, ім садзейнічаючых». З інфармацыяй выступіў намеснік пракурора Карэліцкага раёна Максім Купрыян.
Увазе ідэолагаў раёна былі прадастаўлены шэраг іншых актуальных пытанняў. «Асаблівасці правядзення адзінага дня галасавання. Выбарчая кампанія 2024 года» — тэма выступлення начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай работы Карэліцкага райвыканкама Наталлі Саматыі.
Оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Карэліцкага раённага аддзела ўнутраных спраў Дзмітрый Шчара паведаміў аб антытэрарыстычнай бяспецы і прафілактыцы экстрэмізму.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Сяргея СТОЛЯРА