Ветэран працы, жыхар г.п. Карэлічы Леанід Карповіч: «Якасць — гэта не толькі пра работу ці паслугу»
Леанід КАРПОВІЧ, ветэран працы, жыхар г.п. Карэлічы:
— Для мяне якасць — гэта якасна выкананая работа, што і стараўся рабіць на працягу ўсяго жыцця. Мой працоўны стаж складае больш сарака гадоў, і ўсе былі аддадзены на карысць роднай Карэліччыны. І дзе б ні працаваў, быў радавым выканаўцам ці займаў кіруючую пасаду, усюды самааддана служыў даручанай справе, імкнуўся быць простым і шчырым у адносінах да людзей. Ніколі не пашкадаваў аб тым, што мая прафесія мела дачыненне да сельскай гаспадаркі — яе працаўнікі ствараюць даброты для людзей.
У вызначэнні якасці мне хочацца адзначыць яшчэ адзін накірунак — добразычлівыя адносіны да тых, хто цябе акружае. Гэта датычыць як родных і блізкіх, так і калег па працы. Да ўсіх трэба быць уважлівым і спагадлівым, не пакрыўдзіць нават словам, працягнуць руку дапамогі ў складанай сітуацыі. Трэба тварыць больш дабра, бо нездарма заўважана, што дабрыня выратуе свет.
Вядучая рубрыкі Галіна СМАЛЯНКА
Фота Іны ЛЕЙКІ