Заместитель председателя Кореличского райисполкома Игорь Лазаревич о новациях избирательной кампании-2024
Выбарчая кампанія-2024 знаходзіцца сёння ў цэнтры ўвагі грамадства. Навацыі маючых адбыцца выбараў абмеркавалі 10 студзеня на сустрэчы намесніка старшыні райвыканкама Ігара Лазарэвіча з працоўным калектывам Карэліцкага сырцэха “Навагрудскія Дары” філіяла ААТ ”Лідскі малочна-кансервавы камбінат”. Ігар Раманавіч расказаў выбаршчыкам пра асаблівасці правядзення адзінага дня галасавання.
— Нам неабходна будзе выбраць дэпутатаў усіх узроўняў – у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мясцовыя Саветы, – адзначыў Ігар Раманавіч. – Да прыкладу, тым, хто пражывае ў г.п. Карэлічы, неабходны тры выбарчыя бланкі: адзін – для выбару свайго прадстаўніка ў ніжнюю Палату парламента, другі – для выбару дэпутата ў Гродзенскі абласны Савет, трэці – дэпутата Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў. Вяскоўцы запоўняць чатыры бюлетэні. Ім трэба будзе выбраць дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў, абласны, раённы і сельскі Саветы дэпутатаў.
Грамадзянін, прыйшоўшы на ўчастак, павінен будзе прад’явіць дакумент, які сведчыць яго асобу. Акрамя пашпарта, члену ўчастковай камісіі можна таксама паказаць ваенны білет, вадзіцельскае пасведчанне, студэнцкі білет, білет навучэнца, пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда, службовае пасведчанне работніка дзяржаўнага органа.
Датэрміновае галасаванне па законе ажыццяўляецца за пяць дзён да выбараў. З 20 па 24 лютага тыя выбаршчыкі, у якіх не будзе магчымасці прыйсці на ўчастак ў нядзелю, 25 лютага, змогуць рэалізаваць сваё выбарчае права ў перыяд датэрміновага галасавання. Ігар Раманавіч удакладніў, што ўчасткі ў перыяд датэрміновага галасавання будуць працаваць з 12.00 да 19.00.
– Мы вельмі спадзяемся на паразуменне. Наша агульная задача – зрабіць усё магчымае, каб выбары прайшлі максімальна арганізавана, а ў адзіны дзень галасавання выбаршчыкі ў спакойнай і камфортнай абстаноўцы зрабілі свядомы выбар.
Напрыканцы сустрэчы упраўленец азнаёміў працоўны калектыў сырцэха з вынікамі сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, адзначыў станоўчыя напрацоўкі раёна ў розных галінах гаспадарання.
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара