Начальник отдела принудительного исполнения Кореличского района Елена Шабан: «Важно найти подход к каждому человеку»
У рамках штогадовага рэспубліканскага конкурсу Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вызначыла лепшых судовых выканаўцаў і лепшыя аддзелы прымусовага выканання. У ліку пераможцаў — аддзел прымусовага выканання Карэліцкага раёна. Мы пагутарылі з начальнікам райаддзела Аленай Шабан аб асаблівасцях працы.
— У нашым аддзеле працуе чацвёра супрацоўнікаў, — кажа Алена Мікалаеўна. — Штат невялікі, працы хапае ўсім. Здавалася б, раён невялікі, але нагрузка на аддзел значная. У сярэднім за месяц паступае 250 выканаўчых дакументаў, а гэта 250 розных асоб. Па кожным выканаўчым дакуменце ўзбуджаем асобную выканаўчую вытворчасць, у рамках якой праводзяцца выканаўчыя дзеянні.
Судовыя выканаўцы займаюцца спагнаннем запазычанасцяў па ўсіх відах выканаўчых дакументаў, калі чалавек не аплачвае іх добраахвотна. У ліку даўжнікоў — неплацельшчыкі штрафаў, аліментаў, камунальных паслуг.
— Ёсць катэгорыі выканаўчых дакументаў, па якіх мы назначаем добраахвотны тэрмін, калі неплацельшчык можа сам аплаціць запазычанасць, прадаставіць нам квітанцыю — і тады ніякіх пытанняў да яго не ўзнікне. Аднак існуюць катэгорыі выканаўчых вытворчасцяў, па якіх не існуе гэтага тэрміну, — працягвае Алена Шабан. — У такім выпадку, калі выканаўчы дакумент паступае ў аддзел, мы, акрамя асноўнай сумы запазычанасці, спаганяем яшчэ і прымусовы збор.
Начальнік райаддзела кажа, што судовыя выканальнікі стараюцца выканаць рашэнне суда максімальна камфортна для ўсіх бакоў, але ў адпаведнасці з законам:
— Мы стараемся даць магчымасць даўжніку пагасіць запазычанасць самастойна, без прымянення мер абмежавання. Калі ж на нашы запыты няма ніякай рэакцыі, даўжнік не плануе прымаць меры па пагашэнні запазычанасці, тады прымаюцца прымусовыя дзеянні. Аддзел не дае ніякіх адтэрміновак, гэтыя рашэнні прымае суд. Судовы выканаўца працуе ў рамках Закона аб судовым выкананні і можа кіравацца толькі ім.

Вядучы рэферэнт Аляксандр Варэнік, начальнік райаддзела Алена Шабан і вадзіцель Яўгеній Баханко
Суразмоўца адзначае, што значную колькасць даўжнікоў на Карэліччыне займаюць неплацельшчыкі камунальных паслуг, аднак хапае і тых, хто не выплачвае аліменты і не аплачвае штрафы.
— Акрамя таго, што я спаганяю гэтыя грошы, імкнуся праводзіць з даўжнікамі прафілактычную работу, — кажа Алена Шабан. — Тлумачу людзям, што намнога выгадней аплаціць камунальныя паслугі адразу, ва ўстаноўленыя тэрміны. У іншым выпадку яны, акрамя сумы запазычанасці, аплачваюць пеню спагнанніку (арганізацыі, якая прадастаўляе камунальныя паслугі), натарыяльны тарыф за выдачу выканаўчых дакументаў, прымусовы збор. Атрымліваецца, што іх доўг абрастае пэўнай колькасцю сум. Але, на жаль, не ўсе гэта разумеюць, таму прыходзіцца вяртацца да пэўных грамадзян зноў і зноў. У 70% выпадкаў даўжнікі паўтараюцца, але да кожнага я імкнуся знайсці свой падыход.
Сяргей СТОЛЯР
Фота аўтара