Карэліцкі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў віншуюць з Уваскрэсеннем Хрыстовым
Дасылаем шчырыя віншаванні ўсім хрысціянам Карэліччыны, якія святкуюць
Уваскрэсенне Хрыстовае 31 сакавіка!
Усе вернікі схіляюцца перад невымоўнай веліччу ахвярнасці Хрыста. Як вясновыя прамяні саграваюць зямлю, так Хрыстова Уваскрэсенне ўмацоўвае духоўнасць, адраджае веру ў дабро і справядлівасць, дорыць святло радасці.
Паважаныя сябры! Няхай урачыстасць Уваскрэсення стане для вас невычэрпнай крыніцай надзеі і дапамогі ў дасягненні самых запаветных жаданняў і імкненняў, надасць сіл у стваральнай працы дзеля будучыні кожнай сям’і і роднай Беларусі.
Шчыра жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, радасці і дабрабыту ў кожным доме.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Эльвіра Сарока, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь