В Кореличском районе 18 марта объявлен месячник наведения порядка на земле

У мэтах актывізацыі работ па навядзенні і падтрыманні належнага парадку на зямлі на тэрыторыі Карэліцкага раёна праходзіць месячнік па добраўпарадкаванні і санітарнай ачыстцы тэрыторый населеных пунктаў.

У ходзе месячніка старшыням сельскіх выканаўчых камітэтаў і кіраўнікам суб’ектаў гаспадарання ўсіх формаў уласнасці неабходна прыняць аператыўныя меры па забеспячэнні выканання работ па прывядзенню ў належны стан тэрыторый населеных пунктаў, у тым ліку замацаваных дваровых тэрыторый, гаспадарчых зон, могілак, мемарыялаў, дарожна-вулічнай сеткі, прыдарожных палос, вытворчых баз, інжынерна-тэхнічных сістэм ліўневых каналізацый, рэчышчаў адводных каналаў, труб-пераездаў на шляхах паведамленняў, аб’ектаў грамадскага карыстання з прыцягненнем да выканання работ землекарыстальнікаў участкаў, уласнікаў будынкаў і збудаванняў, грамадскасці.

Па 18 красавіка ў раёне будуць праведзены суботнікі і дэкады па санітарнай уборцы тэрыторый населеных пунктаў.