В Кореличах прошел квиз, посвященный Дню единения народов Беларуси и России

Агульнае для дзвюх краін свята — Дзень адзінства народаў Беларусі і Расіі — карэліччане адзначылі, правёўшы інтэлектуальны квіз «Адна ў нас славянская зямля». У інтэлектуальным спаборніцтве сустрэліся каманды актывістаў РА ГА «Беларускі саюз жанчын» і маладыя спецыялісты прадпрыемстваў раёна.

Адкрываючы мерапрыемства, намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Яўген Чычкан выказаў спадзяванне, што ў інтэлектуальнай гульні пераможа спрытнейшы, а сяброўства паміж удзельнікамі будзе такім жа моцным, як і сяброўства нашых краін.

Удзельнікі каманд змагаліся ў веданні гісторыі, архітэктуры, знакамітых асоб і агульнага кінематографа братэрскіх краін. У выніку інтэлектуальнага спаборніцтва перамогу атрымала каманда актывістаў РА ГА «Беларускі саюз жанчын» пад назвай «СССР».