В Кореличах прошла районная научно-практическая конференция «Путь к познанию”

29 сакавіка на базе сярэдняй школы №2 г.п. Карэлічы прайшла раённая навукова-практычная канферэнцыя даследчых работ навучэнцаў “Шлях да пазнання”.

Развіццю даследчай дзейнасці вучняў ва ўстановах адукацыі раёна надаецца вялікая ўвага. І ўжо стала добрай традыцыяй штогод збіраць юных даследчыкаў на раённую навукова-практычную канферэнцыю, падчас якой яны могуць публічна прадставіць свае работы і падзяліцца сваімі першымі навуковымі даследаваннямі з аднагодкамі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнулася начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч, якая адзначыла, што школьная адукацыя сёння – гэта не проста пасіўнае атрыманне ведаў, а праектаванне дзейнасці, планаванне выніку, актыўны пошук, даследаванне і яго асэнсаванне. Яна пажадала ўсім удзельнікам плённай працы і поспехаў у дасягненні пастаўленай мэты.

Справіцца з хваляваннем юным даследчыкам было не проста, бо ў аўдыторыі былі не толькі ўдзельнікі, але і патрабавальнае, сур’ёзнае журы, у якое ўваходзілі настаўнікі-прадметнікі з розных школ, метадысты раённага вучэбна-метадычнага кабінета.

Сёлета было прадстаўлена 43 работы. Удзельнікі абаранялі свае напрацоўкі па секцыях. Усяго іх працавала шэсць: “Дашкольнік”, “Пачатковыя класы”, дзве секцыі “Прыродазнаўча-матэматычныя навукі, працоўнае навучанне, фізічная культура і здароўе” і дзве секцыі “Лінгвістычных і сацыяльна-гістарычных навук, мастацтва”. У кожнай ішла плённая праца, прысутнічаў спаборніцкі дух.

 Падводзячы вынікі работы, члены журы адзначылі, што ўсе навучэнцы трымаліся ўпэўнена, валодалі тэмай, адказвалі на пытанні. Кожны з удзельнікаў набыў навыкі пошукава-даследчай дзейнасці, атрымаў вопыт публічнага прадстаўлення вынікаў сваёй працы. Станоўчым з’яўляецца і тое, што рабяты валодаюць інфармацыяй, прадстаўляюць розныя падыходы да вырашэння задач і не баяцца адказваць на пытанні.
На падставе рашэння журы па выніках канферэнцыі Дыпломамі аддзела адукацыі Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны 23 работы.

Дыпломы першай ступені атрымалі вучаніца 10 класа ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г.

І. Сташэўскай” Віялета Стэльмах (кіраўнік Людміла Кобзева), вучань 9 класа ДУА “Сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай” Данііл Макараў (кіраўнік Святлана Камароўская), вучаніца 9 класа ДУА ”Турэцкая сярэдняя школа” Марына Абрамовіч (кіраўнік Святлана Швайбак), вучаніца 11 класа ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа” Карына Кот (кіраўнік Таццяна Ламаносава), вучні 3 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Максім Дзядзюшка і Максім Чычкан (кіраўнік Святлана Макоўская), выхаванец ДУА “Дзіцячы сад № 2 г.п. Карэлічы” Арына Манкевіч (кіраўнік Алена Яўсейчык).

Дыпломы другой ступені атрымалі вучаніца 6 класа ДУА “Красненская сярэдняя школа Карэліцкага раёна” Уладзіслава Дубчонак (кіраўнік Юрый Юрчык), вучаніца 9 класа ДУА “Жухавіцкая сярэдняя школа” Лізавета Варанко (кіраўнік Іван Мароз), вучаніца 7 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Марыя Новік (кіраўнік Ларыса Буляк), вучаніца 10 класа ДУА “Цырынская сярэдняя школа” Дар’я Барысік (кіраўнік Дзмітрый Алексеевіч), вучаніца 10 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Ганна Пыпарава (кіраўнік Дар’я Гаспадыніч), вучаніца 7 класа ДУА “Ярэміцкая базавая школа імя У.А. Калесніка” Анастасія Сініца (кіраўнік Ірына Матусевіч), вучаніца 3 класа ДУА “Райцаўская сярэдняя школа імя У. А. Галавача” Аляксандра Чыркун (кіраўнік Алена Чыркун), вучаніца 3 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Дар’я Германюк (кіраўнік Ала Маслоўская), выхаванец ДУА “Палужскі дзіцячы сад” Мікіта Ханько (кіраўнік Вольга Бумай), выхаванец ДУА “Лукскі дзіцячы сад Карэліцкага раёна” Кіра Тананка (кіраўнік Вольга Свінцова).

Дыпломы трэцяй ступені атрымалі вучань 6 класа ДУА “Райцаўская сярэдняя школа імя У. А. Галавача” Артур Мікульскі (кіраўнік Вольга Буляк), вучань 11 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы” Яўгеній Ардзюк (кіраўнік Марына Макар), вучаніца 10 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Алеся Зайко (кіраўнік Жанна Свірыд), вучаніца 8 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы” Ева Марчук (кіраўнік Марына Горбач), вучні 4 класа ДУА”Турэцкая сярэдняя школа” Ягор Браўко і Ганна Рудзяк (кіраўнік Наталля Дземяновіч), вучань 2 класа ДУА “Лукская сярэдняя школа” Арцём Вінаградаў (кіраўнік Таццяна Манько), выхаванец ДУА “Дзіцячы сад № 1 г.п. Карэлічы” Ілья Шыш (кіраўнік Вольга Старжынская), выхаванец ДУА “Дзіцячы сад № 1 г.п. Карэлічы” Марыя Раманюк (кіраўнік Ірына Радзецкая).

Чарговая раённая навукова-практычная канферэнцыя завершана. Як адзначаюць яе ўдзельнікі, даследчая праектная праца ўзбагаціла іх новымі ведамі, дазволіла адпрацаваць уменні, навыкі, спрыяла развіццю самастойнасці, адказнасці, камунікатыўных і дзелавых якасцяў.
Віншуем удзельнікаў з паспяховым выступленнем. Усім жадаем далейшых поспехаў і творчых задумак, рэалізацыі ідэй, новых цікавых праектаў!
Кацярына КУКАНАВА
Фота аўтара