Кореличские школьники работают по программе временной трудовой занятости
Многія навучэнцы ў вольны ад вучобы час імкнуцца знайсці часовую работу, каб прасіць менш грошай у бацькоў і адчуваць сябе больш дарослымі. Дзяржава таксама зацікаўлена ў тым, каб забяспечыць падлеткаў працай, бо для іх гэта першы працоўны вопыт і магчымасць паўдзельнічаць у грамадска-карысным занятку.
— Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама штогод праводзіцца работа па арганізацыі другаснай занятасці моладзі ў вольны ад вучобы час, — кажа начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Карэліцкага райвыканкама Іна Богуш. — Фінансуецца такая дзейнасць за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь. У рамках Дзяржаўнай праграмы “Рынак працы і садзейнічанне занятасці на 2021-2025 гады” ў 2024 годзе ў Карэліцкім раёне на арганізацыю часовай працоўнай занятасці навучэнскай моладзі выдзелена 31,7 тыс. руб. для працаўладкавання не менш за 90 навучэнцаў.
З 20 мая навучэнцы ДУА «Жухавіцкая сярэдняя школа займаюцца добраўпарадкаваннем тэрыторыі мясцовага дома-інтэрната.
— Арганізацыя другаснай занятасці для падлеткаў — своеасаблівая школа сталення, — лічыць дырэктар ДУСА “Жухавіцкі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў” Вольга Богук. — Толькі тыя грошы, якія рабяты заробяць уласнай працай, будуць мець кошт і іх патрацяць узважана і абдумана. У нас старшакласнікі будуць працаваць на працягу дзесяці дзён, у выніку яны атрымаюць свой зароблены рубель, згуртаванне і адказнасць.
Наперадзе ў рабят праца па пасадцы кветак на клумбы, азеляненне малых архітэктурных формаў, якія размешчаны на тэрыторыі дома-інтэрната, догляд за імі, своечасовы паліў.