На Кореличчине продолжают чествовать работников сельского хозяйства
На Карэліччыне працягваюць ушаноўванне работнікаў сельскай гаспадаркі.
— У рамках Года якасці Карэліцкай раённай прафсаюзнай арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў АПК робіцца акцэнт на стымуляванне членаў прафсаюза, якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у працы, — кажа старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Пянькоўская.
Падзячнымі пісьмамі Карэліцкага райкама прафсаюза работнікаў АПК за добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі, адказнае стаўленне да выканання сваіх прафесійных абавязкаў узнагародзілі Алену Гладкую, жывёлавода па дарошчванні цялят МТФ “Паланая” СВК “Маяк-Заполле”, Марыну Забеньку, вядучага заатэхніка свінагадоўчага комплексу ДП “Лукі-Агра”, Наталлю Русак, жывёлавода МТК “Райца-1” СВК “Свіцязянка-2003”, Марыну Сак, аператара машыннага даення МТК “Райца-1” СВК “Свіцязянка-2003”, Мікалая Шугала і Дзмітрыя Янкоўскага, галоўных заатэхнікаў ДП “Лукі-Агра”.