В Кореличах состоялся районный конкурс поэзии «Победа в сердце каждого живет»

Ёсць у нашым жыцці падзеі, якія перапаўняюць душу радасцю, бязмерным гонарам за сваю краіну,  — гэта свята Перамогі  народа над фашысцкай Германіяй. У рамках святкавання  ўсенароднага дня і з нагоды  80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у райцэнтры прайшоў раённы  конкурс  паэзіі “Перамога ў сэрцы кожнага жыве”.

Удзельнікамі своеасаблівай паэтычнай імпрэзы сталі амаль тры дзясяткі чалавек,  якія спаборнічалі ў розных узроставых катэгорыях і розных намінацыях:  проза (урывак з апавядання, аповесці, рамана, маналог і інш.), паэзія (верш, паэма, балада, ода і інш.).

Творы патрыятычнай тэматыкі  заўсёды грунтаваліся на гістарычным мінулым нашай краіны. У іх адлюстравана гісторыя народа. Патрыятызм — гэта адно з найбольш глыбокіх пачуццяў, замацаваных стагоддзямі і тысячагоддзямі. Гэта любоў да Радзімы, адданасць ёй, імкненне абараняць ад ворагаў, служыць яе інтарэсам.

-Назва конкурсу выбрана не выпадкова. Наперадзе вялікае свята — Дзень Перамогі, а таксама юбілейная дата – 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Я ўпэўнена, што сёння нас чакаюць яркія, маляўнічыя нумары, а выступленні канкурсантаў даставяць нам масу незабыўных эмоцый, – адзначыла начальнік сектара культуры Карэліцкага райвыканкама Наталля Шпакоўская.

Конкурсныя нумары сапраўды былі вельмі жывымі, эмацыянальнымі.  Увогуле, мерапрыества прайшло на адным дыханні і без адзінай замінкі.

Кампетэнтнае журы  справядліва ацаніла  цудоўную падрыхтаванасць,  артыстызм і сцэнічную культуру, яркасць і душэўнасць нумароў канкурсантаў.

Пераможцамі конкурсу сталі Варвара Гавака, Арсеній Знайдзён, Мілана Кудрыцкая і Аляксандр Абадзінскі.

Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі ад Карэліцкіх раённых арганізацый рэспубліканскіх грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларусі саюз жанчын” і Беларускі дзіцячы фонд,  раённага аб’яднання прафсаюзаў, аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Карэліцкага райвыканкама, магазіна бытавой тэхнікі “Компік”.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара