Депутат Палаты представителей Национального собрания Александр Сонгин провел прием граждан в Кореличах

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аляксандр Сонгін правёў прыём грамадзян у Карэліцкім райвыканкаме.

На прыём да дэпутата звярнуліся тры чалавекі.

Жыхарка г.п. Карэлічы папрасіла аб дапамозе ў вырашэнні праблемы. Вуліца, на якой знаходзіцца дом жанчыны, размешчана ў нізіне, таму падчас дажджоў на дарозе стаіць лужына, якая замінае праходу карэліччан.

Аляксандр Генрыхавіч сказаў, што папярэдне, да прыёма, азнаёміўся з сітуацыяй, якая існуе з 2008 года. На сённяшні дзень спецыялісты райвыканкама і адпаведных службаў шукаюць выйсце з гэтай сітуацыі, абдумваюць варыянты яе вырашэння.

Таксама на прыём звярнуўся мужчына, які паскардзіўся на тратуарную плітку, якая “раз’ехалася” па вуліцы 8 Сакавіка ў райцэнтры. Па словах карэліччаніна, адлегласць паміж пліткай такая, што, едучы на ровары, можна лёгка ўпасці праз руль.

Аляксандр Сонгін адразу накіраваў пытанне ва ўстанову, якая абслугоўвае гэтую вуліцу, з просьбай абследаваць праблемны ўчастак дарогі і прыняць неабходныя меры.

Дэпутат з вялікай увагай ставіўся да кожнага з наведвальнікаў, унікаў у самую сутнасць пытання, цікавіўся падрабязнасцямі.

— Калі ў чалавека ёсць пытанне, значыць павінен быць і адказ, — рэзюмаваў Аляксандр Сонгін. — І наша задача — дапамагчы знайсці яго кожнаму, хто звярнуўся.

Паколькі звароты грамадзян патрабуюць пэўны час для вырашэння, яны ўзяты дэпутатам на асабісты кантроль.

Сяргей СТОЛЯР