В Кореличском районе убрали почти 40% площадей зерновых (+инфографика по хозяйствам)
На 26 ліпеня зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 6908 га, што складае 39% ад запланаванай плошчы ў 17584 га. Намалочана 43586 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 63,1 ц/га.
У тройцы лідараў у Гродзенскай вобласці знаходзяцца Гродзенскі, Карэліцкі і Бераставіцкі раёны, якія сабралі адпаведна 76,2, 63,1 і 59,6 цэнтнера на круг. У раёне лідзіруюць ДП “Племзавод Карэлічы” з ураджайнасцю 96,9 ц/га, СВК “Маяк-Заполле” — 84,8 і СВК “Жухавічы” — 84,8.
Азімага рапсу ўбрана 3722 га, што складае 95% ад плана ў 3970 га. Намалочана 17363 т пры ўраджайнасці 46,6 цэнтнера на круг.
Другі ўкос праведзены на 91% плошчаў. З першага і другога ўкосаў нарыхтаваны 53% сена. Назапашана 84% запланаванага сенажу. Найважнейшы паказчык — нарыхтоўка травяных кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. У сярэднім па раёне ён цяпер — 15,4 цэнтнера кармавых адзінак (год таму — 11,8). Прыбаўка да мінулага года складае 3,6 ц к. а. Па гэтым паказчыку Карэліцкі раён утрымлівае першае месца ў Гродзенскай вобласці. На другім — Ашмянскі (14,8 ц к. а.), на трэцім — Воранаўскі (13,7 ц к. а.)
Лён-даўгунец выцераблены з плошчы 1509 га, што складае 70% ад запланаваных 2150 га. Абгортванне стужак праведзена на 581 га.
Іна ЛЕЙКА