Многодетные мамы из Кореличского района: «Материальная помощь от государства к 1 сентября — еще один шаг к укреплению демографической безопасности»
У пачатку школьнага сезона ў Беларусі стартуе дабрачынная акцыя «Збяром дзяцей у школу». Яе асноўная мэта — не пакінуць без увагі ні адно дзіця. Мы пацікавіліся ў карэліччан, як у іх сем’ях падрыхтаваліся да новага навучальнага года і як яны выкарысталі дзяржаўную дапамогу.
Таццяна УЛЬЯНКА, спецыяліст па кадрах Карэліцкага РУП ЖКГ, маці траіх дзяцей, жыхарка райцэнтра:
— У нашай сям’і выхоўваецца трое дзяцей. У гэтым навучальным годзе яны пойдуць вучыцца ў сярэднюю школу
№ 2 г.п. Карэлічы: Уладзіслаў у 11 клас, Арына — 9, Сафія — 3. Для нас гэта вялікая радасць. З гэтай нагоды праявіла клопат і дзяржава. Падчас правядзення акцыі «Збяром дзяцей у школу» на кожнага школьніка мы атрымалі па 130 рублёў. Гэтыя грашовыя сродкі аказаліся дарэчы, і мы купілі дзецям сшыткі для лабараторных і практычных работ, дзённікі, зборнікі і білеты для падрыхтоўкі да экзаменаў, а таксама ручкі, алоўкі, вокладкі для сшыткаў, пеналы і іншыя канцылярскія прылады. Вядома, падтрымка дзяржавы аказалася своечасовай, і за гэта хочацца выказаць словы ўдзячнасці.
Ірына ЛОГІШ, эканаміст па збыце Карэліцкага філіяла ДП «Гроднааблпаліва», шматдзетная маці, жыхарка г.п. Карэлічы:
— У нас вялікая і дружная сям’я, на нашу бацькоўскую радасць растуць чацвёра сыноў. Старэйшы Павел ужо працуе, а трое збіраюцца ў школу: Іван — у восьмы клас, Максім — другі, Яўген — першы. Мы добра падрыхтаваліся да Дня ведаў, і радуе, што былі не адны ў сваіх памкненнях. Сям’я атрымала дапамогу ад дзяржавы ў рамках акцыі «Збяром дзяцей у школу» па 130 рублёў на кожнага школьніка. Таксама ад прафсаюзнай арганізацыі выдзелілі дапамогу. У ЦСАН Карэліцкага раёна выдаткавалі канцылярскія прылады. Хочацца сказаць: «Шчыры дзякуй за ўвагу і дапамогу!»
Галіна СМАЛЯНКА
Фота з архіва сям’і Ульянка і ЛОГІШ