В Кореличском районе намолочено 77,7 тысяч тонн зерна и удерживается третье место в области по урожайности (+инфографика по хозяйствам)

На 9 жніўня зерневыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 12596 га, што складае 72% ад запланаванай плошчы ў 17604 га. Намалочана 77721 т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 61,7 ц/га.

У тройцы лідараў у Гродзенскай вобласці знаходзяцца Гродзенскі, Бераставіцкі і Карэліцкі раёны, якія сабралі адпаведна 76,2, 64,1 і 61,7 цэнтнера на круг. У раёне лідзіруюць ДП “Племзавод Карэлічы” з ураджайнасцю 91 ц/га, СВК «Жухавічы» — 89,4 ц/га і СВК “Маяк-Заполле” 82,7 ц/га.

Другі ўкос праведзены на 100% плошчаў. У ДП “Царука”, СВК “Свіцязянка-2003” і “Жухавічы” пачаўся трэці ўкос. Нарыхтавана 62% сена. Назапашана 86% запланаванага сенажу. Найважнейшы паказчык — нарыхтоўка травяных кармоў на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. У сярэднім па раёне ён цяпер — 15,88 цэнтнераў кармавых адзінак (год таму — 12,15). Прыбаўка да мінулага года складае 3,73 ц к. а. Па гэтым паказчыку Карэліцкі раён займае першае месца ў Гродзенскай вобласці. На другім — Ашмянскі (15,07 ц к. а.), на трэцім — Воранаўскі (14,26 ц к. а.).

Пад сяўбу азімага рапсу ўзарана 2567 га, пасеяна 540 га, што складае 13% ад плана.

Лён-даўгунец выцераблены з плошчы 1880 га, што складае 87% ад запланаваных 2150 га. Абгортванне стужак праведзена на 899 га.