Для удобства кореличчан маршрутные автобусы будут следовать от автостанции к районной поликлинике

Для зручнасці жыхароў Карэліцкага раёна маршрутныя аўтобусы будуць ісці ад аўтастанцыі да раённай паліклінікі.

— Па просьбах жыхароў Карэліцкага раёна арганізаваны падвоз ад аўтастанцыі да раённай паліклінікі, — расказаў намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама Ігар Лазарэвіч. — У райвыканкам паступалі званкі ад пажылых вяскоўцаў, якія наракалі на тое, што ад аўтастанцыі да паліклінікі шлях няблізкі, а чалавеку ва ўзросце і з наборам хвароб не так лёгка яго пераадолець. Вядома, мы пайшлі насустрач нашым людзям і працягнулі маршрут руху аўтобусаў. У панядзелак да паліклінікі можна даехаць двума рэйсавымі аўтобусамі: Карэлічы-Скорычы, які прыбывае на аўтастанцыю ў 8.55, і Карэлічы-Навагрудак — 9.20. У сераду можна скарыстацца аўтобусам Карэлічы-Скорычы ў 8.55, у пятніцу — Карэлічы-Скорычы ў 8.55, Карэлічы-Навагрудак у 9.20, у суботу — Карэлічы-Навагрудак у 9.20.

Кошт праезду складае 24 капейкі. Білет можна набыць у касе аўтастанцыі ці ў вадзіцеля аўтобуса.

Аўтобусныя маршруты «аўтастанцыя-паліклініка» працуюць ужо на працягу тыдня. За дзень гэтай магчымасцю карыстаюцца ад 2 да 5 чалавек. Плануецца, што графік руху аўтобусаў пашырыцца і скарыстацца падвозам можна будзе яшчэ ў аўторак і чацвер.

Іна ЛЕЙКА

 

1