Кореличский райисполком и районный Совет депутатов поздравляют с Днем работников нефтяной, газовой и топливной промышленности
Паважаныя работнікі і ветэраны нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці! Прыміце шчырыя і сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!
Вы працуеце ў адной з ключавых галін нацыянальнай эканомікі, якая забяспечвае ўстойлівае сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі. Ад эфектыўнасці працы паліўна-энергетычнага комплексу залежыць гаспадарчая дзейнасць многіх арганізацый і бесперабойная жыццядзейнасць горада і раёна. Ваша добрасумленная праца заўсёды нацэлена на дасягненне найважнейшай задачы — забеспячэнне энергетычнай незалежнасці краіны. Дзякуй вам за адданасць абранай справе, працавітасць, кампетэнтнасць, высокую адказнасць і прафесіяналізм. Напярэдадні свята жадаем усім супрацоўнікам і ветэранам нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці моцнага здароўя, шчасця, дабра, невычэрпнай жыццёвай энергіі і далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў