В Кореличах состоялось выездное мероприятие «Открытая приемная для бизнеса»
Месцам правядзення «Адкрытай прыёмнай для бізнесу» стаў Карэліцкі маладзёжны Цэнтр культуры. Тут сабраліся кваліфікаваныя спецыялісты Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва, землеўпарадкавальнай, пажарнай, падатковай і іншых службаў вобласці. Яны давалі адказы на хвалюючыя пытанні прадстаўнікоў бізнесу раёна. У гэты дзень на прыём прыйшлі восем чалавек.
Начальнік упраўлення прадпрымальніцтва камітэта эканомікі Гродзенскага аблвыканкама Алена Валько адзначае, што ў гэтым годзе дадзенаму мерапрыемству споўнілася пяць гадоў. Двойчы ў год прадстаўнікі розных службаў наведвалі раёны. Папярэдняга запісу на прыём няма, прыходзіць чалавек — і атрымлівае кансультацыю па хвалюючым пытанні. Галоўная сутнасць у тым, што ў адным месцы можна атрымаць адказы на розныя пытанні. «Калі чалавек атрымаў кансультацыю і не дапусціў памылак у сваёй дзейнасці — значыць дапамаглі. Кожны суб’ект уносіць уклад у развіццё раёна і калі працуе правільна, у гэтым ёсць і наша заслуга», — сказала Алена Міронаўна.
Давялося пагутарыць з наведвальнікамі. Індывідуальны прадпрымальнік з г.п. Карэлічы Наталля Шынкевіч паведаміла аб тым, што на «Адкрытую прыёмную для бізнесу» прыходзіць не ўпершыню. На ўсе пытанні, якія яна задавала, заўсёды атрымлівала адказы. Сёння звярнулася па пытанні «Аб відах індывідуальнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў сувязі з выхадам новай Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2024 года № 457». Кансультацыя начальніка ўпраўлення інфармацыйна-растлумачальнай работы інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Ірыны Эйсмант задаволіла карэліцкага прадпрымальніка.
Уладальнік аграэкасядзібы «»Маміны крынкі» Дзмітрый Манкевіч паведаў аб тым, што на сустрэчу са спецыялістамі мерапрыемства «Адкрытая прыёмная для бізнесу» наведваецца пастаянна. Узнікаюць разнастайныя пытанні, і адказы на іх атрымлівае ў адным месцы. Папярэдне не патрэбна запісвацца, і гэта вельмі зручны фармат.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота Святланы МАЛАХВЕЙ