В агрогородке Райца состоялся сельский сход в рамках акции «Не прожигай свою жизнь»
28 лістапада ў рамках рэспубліканскай акцыі “Не прапальвай сваё жыццё!” у аграгарадку Райца прайшоў шырокамаштабны сельскі сход грамадзян, удзел у якім прынялі старшыня Карэліцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксей Гаўрош, начальнік Карэліцкага РАНС Дзяніс Стадольнік, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Эльвіра Сарока, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Сонгін, часова выконваючы абавязкі старшыні Райцаўскага сельскага Савета Валерый Богуш і прадстаўнікі іншых суб’ектаў прафілактыкі.
Начальнік Карэліцкага РАНС Дзяніс Стадольнік засяродзіў увагу на бяспецы чалавека, якая прыводзіць да вогненных трагедый, а таксама давёў да ведама аператыўную зводку па пажарах на тэрыторыі рэгіёна. Былі падрабязна растлумачаны асноўныя правілы пажарнай бяспекі ў быце, выкананне якіх дазволіць пазбегнуць надзвычайных сітуацый. А таксама засяроджана ўвага на важнасці ўстаноўкі і ўтрымання ў рабочым стане аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, таму што яны дапамагаюць своечасова выявіць пажар і захаваць не толькі маёмасць, але і жыццё. Тым жыхарам, хто падчас ацяпляльнага сезона для абагрэву жылога памяшкання выкарыстоўвае пячное ацяпленне, было рэкамендавана яшчэ раз праверыць гатоўнасць ацяпляльных прыбораў да зімы. Прысутным нагадалі, што пры эксплуатацыі печак забараняецца пакідаць іх без нагляду.
У працяг тэмы выступілі прадстаўнікі іншых дзяржаўных структур і арганізацый раёна з адлюстраваннем актуальных пытанняў па сваіх напрамках дзейнасці.
Прадстаўнікі дэпутатскага корпуса і парламентарый нагадалі аб маючых адбыцца 26 студзеня 2025 года выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
— Галоўнае, што ўсе мы за мірную, незалежную, моцную Беларусь. І сумеснымі намаганнямі зможам вырашыць узнікаючыя часам праблемы і палепшыць якасць жыцця людзей, — падкрэслівалі прамоўцы.
У ходзе канструктыўнага, жывога дыялогу прысутныя абмеркавалі шэраг пытанняў па далейшым добраўпарадкаванні населенага пункта. Усе жадаючыя змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні па бяспецы і атрымаць кваліфікаваныя адказы.