Кореличчанин Анатолий Трофимчик: «Белорусская медицина доступна каждому»

Сказана

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА:

– Медыцына, як вядома, не толькі лячэнне пацыентаў, але і важны складальнік бяспекі любой дзяржавы, тым больш нашай. Без здаровай нацыі ніякай эканомікі не будзе. У любой дзяржаве эканоміка з’яўляецца падмуркам. Без дысцыпліны, без гатоўнасці правільна рэагаваць на сучасныя выклікі не будзе рэальнага суверэнітэту і незалежнасці.

На нарадзе па актуальных пытаннях аховы здароўя,

23 мая 2023 года.

Жыхар агр. Краснае Анатолій Трафімчык лічыць, што імідж дзяржавы залежыць ад той сацыяльнай палітыкі, якую яна праводзіць, бо сацыяльныя пытанні блізкія кожнаму. У нашай краіне ў гэтым кірунку з года ў год назіраюцца выключна станоўчыя тэндэнцыі. Прынята шмат новых законапраектаў, якія накіраваны на абарону мацярынства і дзяцінства. У Беларусі прымаюцца меры па ўмацаванні інстытута сям’і і сямейна-шлюбных адносін. Дзякуючы дзяржаўнай падтрымцы кожнаму жыхару нашай краіны сёння даступныя розныя віды медыцынскай дапамогі.  Анатолій Трафімчык на сваім асабістым прыкладзе перакананы ў гэтым:

– Кожныя тры месяцы мне даводзіцца падтрымліваць здароўе   ў  аддзяленні рэабілітацыі нашай раённай бальніцы. Трэба адзначыць,  што тут  аказваецца высокакваліфікаваная дапамога  пасля траўмаў, аперацый або працяглых захворванняў штодня і ў кругласутачным рэжыме пацыентам не толькі нашага, але і суседніх раёнаў. Урач, медперсанал уважлівыя да ўсіх, хто апынуўся на бальнічным ложку. Для аднаўлення пасля хваробы выкарыстоўваюць  сучасныя методыкі, якія дапамагаюць пацыентам вяртацца да актыўнага і здаровага жыцця. Тут спалучаюцца камфортнае пражыванне, медыцынскі догляд і прыязная атмасфера, ствараючы аптымальныя ўмовы для эфектыўнага аднаўлення. Увогуле лічу, што дзякуючы шматпланавай падтрымцы медыцынскай сферы з боку дзяржавы забяспечваецца паўнавартасны клопат пра здароўе кожнага беларуса.

Для мяне ўдзел у выбарчай кампаніі – гэта пытанне грамадзянскага абавязку. Заўсёды да гэтага ставіўся з адказнасцю. Адчуваю пачуццё радасці і задавальнення ад таго, што мой голас супадае з меркаваннем  большасці грамадзян Беларусі. Я хачу, каб усе гэтыя тэндэнцыі захаваліся ў будучым. Каб прадоўжылася канструктыўнае развіццё краіны. Таму лічу неабходным прыйсці на выбары Прэзідэнта 26 студзеня 2025 года, каб выбраць будучыню сабе, сваім дзецям і сваёй краіне.

Кацярына КУКАНАВА

Фота аўтара