Молодежь Кореличчины приняла участие в форуме сельской молодежи в Гродно
У Гродне прайшоў форум сельскай моладзі, які сабраў прадстаўнікоў усіх раёнаў Гродзеншчыны.
Арганізатарамі сталі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Гродзенскага аблвыканкама, абласны камітэт ГА “БРСМ”, абласны савет працоўнай моладзі, Маладзёжны парламент пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў. Спікерамі форума сталі намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення БП “Белая Русь” Віктар Пранюк, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Ігар Булаўка. Таксама перад моладдзю выступілі першы намеснік старшыні Камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Сяргей Сончык, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Святлана Майніна, першы сакратар Гродзенскага абласнога камітэта ГА “БРСМ” Андрэй Есін і старшыня Савета працоўнай моладзі Лідскага раёна Павел Трон.
Пасля пасяджэння ўдзельнікі форуму накіраваліся ў парк імя Жылібера, дзе ўсклалі кветкі да брацкай магілы савецкіх воінаў і партызанаў.
Затым дэлегаты падзяліліся на групы і накіраваліся ў розныя раёны Гродзеншчыны. Група, у складзе якой былі карэліччане, накіравалася ў Гродзенскі раён. Першым прыпынкам стала ПВУП “Алнікорпрадукт Верцялішкі” — унікальнае навукова-даследчае прадпрыемства, якое займаецца кансультаваннем у галіне кармлення і ўтрымання жывёлы, вырабляе і прадае шырокі спектр харчовых дабавак для жывёлы. Удзельнікам экскурсіі паказалі працэс вырабу харчовых давабак, пазнаёмілі з даследчай дзейнасцю прадпрыемства.
Наступным прыпынкам стаў СВК “Прагрэс-Верцялішкі” — перадавая гаспадарка Гродзеншчыны, якая ўтрымлівае лідзіруючыя пазіцыі ў жывёлагадоўлі і раслінаводстве. Падчас экскурсіі расказалі аб гісторыі сельгаскааператыва і планах на будучае. Удзельнікі форуму наведалі таксама мясцовыя ТЦСАН і амбулаторыю.
— Выступленні кожнага спікера на форуме мы слухалі з асаблівай цікавасцю, сваімі выступленнямі яны раскрылі пытанні рэалізацыі маладзёжнай палітыкі, падвялі вынікі развіцця сельскай гаспадаркі Гродзенскай вобласці, а таксама падзяліліся цікавым вопытам у сферы функцыянавання маладзёжных арганізацый, — расказала інжынер па ахове працы ДП “Племзавод Карэлічы” Валянціна Сшыўнова. — Абодва прадпрыемствы, якія мы наведалі падчас экскурсіі, з цікавай гісторыяй развіцця і надзвычайным вопытам работы. У гэтых прадпрыемстваў ёсць вялікая колькасць ведаў і тэхналогій, якія хочацца пераняць і прывезці ў наш раён.
Сяргей СТОЛЯР
Па матэрыялах Гродзенскай раённай газеты “Перспектыва”
Фота аўтара, Назара ХАЛЬКО і Крысціны ЛАЎРУШЧЫК