В Карэлічах падвялі вынікі конкурсу навукова-даследчых работ па гісторыі Беларусі
Падведзены вынікі конкурсу навукова-даследчых работ па гісторыі Беларусі «Героі гісторыі і гісторыя героя», прымеркаванага да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Ініцыятары — сектар культуры, аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, установа культуры «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей».
Пераможцамі конкурсу выйшлі Яна Дудук з Красненскай сярэдняй школы Карэліцкага раёна (Дыплом І ступені), Артур Богук з Цырынскай сярэдняй школы (Дыплом ІІ ступені), Анастасія Сініца з Ярэміцкай базавай школы (Дыплом ІІІ ступені).
Дыпломамі за ўдзел узнагароджаны Марыя Манкевіч (сярэдняя школа № 1 г.п. Карэлічы), Лізавета Аляшкевіч (сярэдняя школа № 2 г.п. Карэлічы), Ганна Канановіч (сярэдняя школа г.п. Мір імя Г. І. Сташэўскай), Макар Рожын (Турэцкая сярэдняя школа).
Як адзначыла пераможца конкурсу, вучаніца 10 класа Красненскай сярэдняй школы Карэліцкага раёна Яна Дудук, назва яе тэмы: «Доўгі шлях дамоў» (успаміны партызанкі Гайдыш Феафаніі Іосіфаўны, ураджэнкі вёскі Вялікія Тупалы). Актуальнасць яе даследавання заключаецца ў тым, што яно з’яўляецца спробай аднаўлення памяці аб гераічным мінулым нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Памяць аб вайне жыве не толькі ў бронзавых дакументах, яна жыве, перш за ўсё, у чалавечых сэрцах, і гэтая памяць перадаецца з пакалення ў пакаленне.
Галіна СМАЛЯНКА
Фота прадастаўлена УК «Карэліцкі раённы краязнаўчы музей»