В поселке Мир заасфальтировали одну из главных улиц — улицу Мира
На вуліцы Міра ў г.п. Мір шляхам суцэльнага асфальтавання з’явілася 3225 кв. м новага дарожнага палатна.
Стараліся для людзей, прыкладваючы ўвесь свой прафесіяналізм, работнікі Карэліцкага ДРБУ № 158. Дарэчы, мінулы год для работнікаў гэтай арганізацыі быў вельмі напружаны: імі адрамантавана і здадзена ў эксплуатацыю 25,7 км дарог. У новы асфальт апрануліся шэсць вуліц у Турцы, тры — у Палужжы, тры — у Луках, па дзве — у Малюшычах і Цырыне, адна ў Ярэмічах.
Жыхарка вул. Міра ў г.п. Мір Алена Пуцята падзялілася:
— Я жыву і працую ў пасёлку, таму вельмі рада такой падзеі. Выдатна, прыгожа, вачэй не адарваць. Добрыя дарогі — гэта ж не толькі прыгажосць і зручнасць, але яшчэ і бяспека. Радуе і той факт, што ў нашай краіне пытанне якасці дарог знаходзіцца ўвесь час на кантролі Кіраўніка дзяржавы.
Кацярына КУКАНАВА
Фота Іны ЛЕЙКІ