5 января — День работников социальной защиты. Начальник управления по труду, занятости и социальной защите Кореличского райисполкома Инна Богуш — о пенсиях, надомном обслуживании и занятости в районе

Наш сённяшні субяседнік — начальнік упраўлення па працы, занятасці  і сацыяльнай абароне Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта Іна Аляксандраўна БОГУШ.

— Іна Аляксандраўна, колькі пенсіянераў жыве ў раёне і якія пенсіі яны атрымліваюць?

— На 1 снежня 2024 года ў раёне пражывае 6282 пенсіянеры. З іх — 1264 працуючых, і сярэдні памер пенсіі складае 791 рубель 35 капеек. Пенсіі па ўзросце атрымліваюць 5053 чалавекі, па інваліднасці — 732, па страце карміцеля — 191, па выслузе гадоў — 156, сацыяльныя пенсіі — 134 чалавекі.

— Якой катэгорыі грамадзян аказваецца падтрымка і дапамога?

— Гэта ветэраны вайны, малалетнія вязні, сем’і загінулых, інваліды, адзінокія састарэлыя людзі, сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці-інваліды, шматдзетныя сем’і, і найчасцей гэта аказанне дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Да прыкладу, на сённяшні дзень 719 чалавек атрымліваюць дзяржаўную падтрымку на вяртанне затрат на набыццё падгузнікаў, з іх — 35 дзяцей-інвалідаў і 684 інваліды 1-ай групы.

— Абслугоўванне адзінокіх састарэлых грамадзян і інвалідаў на даму знайшло добрую прапіску ў раёне. Коратка паведайце аб гэтым накірунку.

— На надомным абслугоўванні знаходзіцца 453 чалавекі. Іх абслугоўваюць 46 сацыяльных работнікаў, якія аказваюць усебаковую дапамогу. Гэта дае магчымасць адзінокім і інвалідам не заставацца сам-насам са сваімі запытамі, знайсці ў сацработніку не толькі памочніка, але суразмоўцу і сябра. І старасць будзе ў радасць і, як кажуць у народзе, дагледжанай.

— У ЦСАН Карэліцкага раёна наведвальнікі займаюцца цікавымі і карыснымі справамі. Якія клубы і гурткі тут  функцыянуюць?

— У аддзяленні дзённага знаходжання для пажылых грамадзян ЦСАН Карэліцкага раёна арганізавана работа 5 гурткоў: «Шаги к здоровью», «Кудесница», «Сундучок идей», «В ритме танца», «Музыкальная шкатулка» і 6 клубаў: «Школа Здоровья», «Возраст.by», «Добрые встречи», «Хозяюшка» на выязной аснове ў агр. Малюшычы, «Собеседница» ў г.п. Мір,  «У самовара»— у аграгарадку Турэц.

Праходзіць рэалізацыя сацыяльных праектаў: «Узрост здароўю не перашкода» (з Карэліцкім райЦГЭ), «Урокі Міласэрнасці» (з Праваслаўнай Царквою). Прымаюць удзел у рэалізацыі раённых прафілактычных праектаў: «Карэлічы — здаровы пасёлак» і «Мір — здаровы пасёлак». Актыўна дзейнічае валанцёрская група «Саюз добрых сэрцаў», у састаў якой уваходзяць 32 «сярэбраныя» валанцёры.

Рэгулярна праводзяцца дабрачынныя акцыі для насельнікаў у Жухавіцкім сацыяльным пансіянаце, Лукскай бальніцы сястрынскага догляду і Мірскай гарпасялковай бальніцы, Доме ўзаемадапамогі і сацыяльнай падтрымкі ў в. Пагор’е, Доме сумеснага самастойнага пражывання ў г.п. Карэлічы, выхаванцаў Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п. Карэлічы.

У аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі ЦСАН Карэліцкага раёна функцыянуюць 4 клубы: «Задушевный разговор», «Шанс», «Спорт для всех», «Мы вместе» і 6 гурткоў: «Компьютерная грамота», «Волшебный карандаш», «Умелые ручки», «Аленький цветочек», «Хозяюшка», «Элементарная реабилитация». Наведвальнікі аддзялення  прымаюць удзел у спартыўных мерапрыемствах раённага, абласнога і міжрэгіянальнага ўзроўню, фестывалях творчасці маладых інвалідаў, выставах работ, зробленых у рамках гуртковай дзейнасці, экскурсіях.

 — У Жухавіцкім пансіянаце «Івушка», Лукскай бальніцы сястрынскага догляду, на сацыяльных ложках у Мірскай гарпасялковай бальніцы аказваецца дапамога пэўнай катэгорыі грамадзян. Раскажыце пра функцыянаванне гэтых устаноў.

— Жухавіцкі пансіянат «Івушка» налічвае 85 жыхароў, якія прыехалі з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці і знайшлі тут другі дом. Ва ўстанове створаны камфортныя ўмовы пражывання для пажылых людзей і інвалідаў. Калектыў дапамагае пражываючым адаптавацца ў новай абстаноўцы, задавальняе іх запыты ў сацыяльных паслугах, аказвае медыцынскую дапамогу, арганізоўвае вольны час, праводзіць культурна-масавыя, спартыўныя, фізкультурна-аздараўленчыя, комплекс рэабілітацыйных мерапрыемстваў па аднаўленні асабістага і сацыяльнага статусу грамадзян. Тут частымі гасцямі з’яўляюцца работнікі Жухавіцкага Дома культуры, вучні Жухавіцкай сярэдняй і Ярэміцкай базавай школ, якія ладзяць святы.

Функцыянуюць 25 сацыяльных ложкаў у Мірскай гарпасялковай бальніцы. У Лукскай бальніцы сястрынскага догляду 25 чалавек атрымліваюць медыцынскую дапамогу. Ва ўсіх гэтых установах працуюць нераўнадушныя людзі, якія штодзённа і ў любы час сутак прыходзяць на дапамогу.

— Як вырашаецца пытанне занятасці ў раёне?

— У цэлым па раёне ў студзені-кастрычніку 2024 года пры садзейнічанні органаў па працы на вакантныя месцы працаўладкаваны 351 грамадзянін (у тым ліку 97 у рамках працаўладкавання моладзі ў вольны ад вучобы час), 4 накіраваны на прафесійнае навучанне.

Для аказання наймальнікам садзейнічання ў пошуку неабходных работнікаў праведзены тры Дні прадпрыемстваў, 13 ярмарак вакансій, у тым ліку 9 у электронным фармаце, якія шырока анансуюцца ў сродках масавай інфармацыі і на інтэрнэт-сайтах упраўлення, райвыканкама, раённай газеты «Полымя».

Выдадзены тры субсідыі непрацуючым грамадзянам для арганізацыі сваёй справы.

Сумесна з супрацоўнікамі РАУС і іншымі зацікаўленымі праведзена 11 акцый «Не ўпусці свой шанс!» (для асоб, якія стаяць на розных відах уліку ў РАУС).

Для вучняў школ раёна праводзяцца мерапрыемствы прафілактычнай накіраванасці «Крок у прафесію».

Для людзей з інваліднасцю праходзяць ярмаркі вакансій «Павер у сябе!»

У лістападзе 2024 года ў рамках рэспубліканскай ярмаркі вакансій для грамадзян «сярэбранага» ўзросту ўпраўленнем праведзена ярмарка вакансій для грамадзян перадпенсійнага і пенсійнага ўзросту і людзей з інваліднасцю.

— Вашы пажаданні работнікам сацыяльнай абароны раёна.

— Пастаўленыя задачы перад упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама і ЦСАН Карэліцкага раёна выконваюцца, і гэта дзякуючы старанню і працавітасці супрацоўнікаў. Мы ўдзячны ветэранам працы сацыяльнай абароны, якія заклалі добры падмурак у нашай агульнай справе, якую мы прадаўжаем з усёй адказнасцю. Усім жадаю здароўя, міру, дабрабыту.

Галіна СМАЛЯНКА

Фота з архіва «Полымя»