Поздравление Кореличского райисполкома и районного Совета депутатов с Днем спасателя
Паважаныя супрацоўнікі і ветэраны аддзела па надзвычайных сітуацыях!
Сардэчна віншуем вас з прафесійнымсвятам — Днём выратавальніка!
Ваша служба з’яўляецца адной з важнейшых. Кругласутачна вы знаходзіцеся на варце бяспекі жыхароў Карэліччыны, вытворчых і сацыяльных аб’ектаў раёна, а ў экстрэмальных сітуацыях самааддана змагаецеся са стыхіяй. Вельмі часта аказваецеся ў зоне рызыкі, сутыкаецеся з людскімі трагедыямі і пры гэтым захоўваеце ў сабе здольнасць суперажываць. Для ўсіх вас смеласць, доблесць, адвага не проста словы, а якасці, без якіх выратавальніку не абысціся, нават сёння, з улікам сучасных тэхнічных сродкаў. Прыміце самыя цёплыя словы ўдзячнасці за самаадданую працу, чалавечнасць і гатоўнасць у любы момант прыйсці на дапамогу. Жадаем моцнага здароўя, шчасця, мужнасці і міласэрнасці, дабрабыту вам і вашым сем’ям. Няхай жыццёвыя абставіны як мага радзей выпрабоўваюць вас на трываласць.
Раённы выканаўчы камiтэт
Раённы Савет дэпутатаў