Сергей Сенкевич поздравил с новогодними праздниками учащихся Центра коррекционно-развивающего обучения и реабилитации Кореличского района

У рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” начальнік Карэліцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Сянкевіч наведаў Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Карэліцкага раёна і ўручыў яго вучням падарункі, а дырэктару — падарункавы сертыфікат.

— Хочацца пажадаць, каб дабро для вашай установы рабілі часцей, бо вы выконваеце вельмі важную справу, — сказаў Сяргей Сянкевіч. — Я зычу вам, каб ваша праца прыносіла толькі радасць, а на тварах дзяцей былі толькі ўсмешкі.

Сяргей СТОЛЯР

Фота аўтара