Дэпутаты Аляксандр Сонгін і Эльвіра Сарока дасылаюць віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова
Паважаныя карэліччане!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова — Святым Вялікаднем!
Велікодныя ўрачыстасці заўсёды нясуць у сабе надзею на лепшае. У гэтае свята становіцца асабліва ясна, як важныя для нас духоўныя і сямейныя каштоўнасці, памяркоўнасць і паразуменне, чысціня нашых намераў.
Святы Вялікдзень займае асаблівае месца ў духоўным жыцці людзей. Маючы старажытныя культурныя традыцыі, гэтае свята аб‘ядноўвае мільёны вернікаў па ўсім свеце, адыгрывае вялікую ролю ва ўмацаванні згуртаванасці людзей, незалежна ад расы, нацыянальнасці, мовы і адносін да рэлігіі.
Дарагія сябры, віншуем вас з вялікім святам Вялікадня! У гэты дзень хочам пажадаць вам любові і ўзаемаразумення. Хай у вашым жыцці будзе больш добрых падзей, станоўчых эмоцый і яркіх уражанняў!
Эльвіра САРОКА,
член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Аляксандр СОНГІН,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь