В Полужском детском саду проходит тематическая неделя, посвященная Дню космонавтики
У дзяржаўнай установе адукацыі “Палужскі дзіцячы сад” праходзіць тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню касманаўтыкі. Выхаванцы на працягу тыдня знаёміліся з інфармацыяй аб першым палёце чалавека ў космас. Даведаліся, што першы беларускі касманаўт Марына Васілеўская вярнулася дамоў з палёту.
Праведзеныя заняткі, размовы і творчая выстава былі накіраваны на развіццё пазнавальных і творчых здольнасцей дзяцей, якія праходзілі праз розныя віды дзейнасці: завучванне верша “Хлопчык і лётчык” Я.Купалы; канструяванне па тэме “Космас”, самастойнае маляванне “Лепшая ракета”, аплікацыя “Палёт у космас”. З захапленнем дзеці гулялі у гульню-лато “Космас” і малявалі. На момант кожны з выхаванцаў у сваім уяўленні змог пабываць у космасе.
Вольга Бумай, выхавальнік дашкольнай адукацыі