Поздравление начальника Кореличского РОЧС Дениса Стодольника с Днем спасателя
Паважаныя калегі! Ветэраны! Дарагія сябры!
Віншую вас з прафесійным святам — Днём выратавальніка!
Штодзень рызыкаваць сабой дзеля выратавання іншых — справа, якую можа выбраць далёка не кожны. Прафесіяналізм, рашучасць і самаадданасць, якія кожны дзень праяўляюцца вамі, заслужана робяць прафесію выратавальніка-пажарнага адной з самых высакародных і паважаных у грамадстве. Ратавальнікі Карэліччыны на справе даказалі свае здольнасці аператыўна рэагаваць на любыя надзвычайныя сітуацыі і першымі прыходзіць на дапамогу людзям, якія трапілі ў бяду.
У гэты дзень мы ўспамінаем тых калег, хто аддаў свае жыцці дзеля выратавання іншых, — іх подзвіг навечна ў нашых сэрцах.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, рэалізацыі намечаных планаў і поспехаў у нашай нялёгкай, але такой патрэбнай усім працы!
Дзяніс СТАДОЛЬНІК, начальнік Карэліцкага РАНС