Карэліччына віншуе з Днём міліцыі!

? Паважаныя супрацоўнікі органаў унутраных спраў, ?
? дарагія ветэраны! ?

Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём міліцыі.

Органы ўнутраных спраў надзейна выконваюць складаныя і адказныя задачы па забеспячэнні правапарадку і законнасці ў грамадстве, абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян, захаванні стабільнасці ў дзяржаве.

На рахунку людзей у міліцэйскіх пагонах нямала дасягненняў, добрай рэзультатыўнай работы, у якой спаўна праявіліся сапраўдная мужнасць, адточаны прафесіяналізм, высокая грамадзянская адказнасць. Абарона правапарадку, грамадскай бяспекі, маёмасных і сацыяльных правоў людзей – ганаровая і адказная місія органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Дзяржава і грамадства высока цэняць вашу самаадданасць і прафесіяналізм, адданасць Айчыне, вернасць абавязку і закону, уменне вырашаць сур’ёзныя задачы не толькі ў паўсядзённым жыцці, але і складаных надзвычайных сітуацыях.

Жадаем усім моцнага здароўя, асабістага шчасця, дабрабыту, поспехаў у справах.
Няхай на жыццёвым шляху падтрымліваюць верныя сябры і надзейныя калегі.

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў